Пасля працяглых моцных дажджоў гарадскія службы звярнулі ўвагу на вуліцу Працоўную. Рабочыя займаюцца там берагам Гараднічанкі, які моцна размыла патокамі вады.

[irp posts="28 012″ name=" Уся вада з горада разам са смеццем цячэ да нас". Жыхары вулiцы Працоўнай аб праблемах з Гараднічанкай"]

Ад берагу ракi да тратуару застаўся толькі метр. Рабочыя абгарадзілі небяспечную тэрыторыю стужкай і паставілі знак. Таксама каля калектараў прыбралі дрэва, якое ўпала, i паставілi бетонныя пліты. Верагодней за ўсё, тут працягнецца праца па ўмацаванні берага.