У Гродне спецыяльна для людзей, якія не бачаць, агучваюць кнігі па гісторыі горада. Праект «Гісторыя Гродна ў гуку» арганізавалі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі імя Макаёнка. Тры гады таму былі агучаны першыя кнігі праекта — нарысы Віктара Саяпіна і Таццяны Касатай, Алеся Марціновіча і іншых аўтараў. Кнігі можна праслухаць у гарадскіх бібліятэках.
Дзякуючы грошам, сабраным праз краўдфандынг, нядаўна выйшла «з друку» чарговая кніга Віктара Саяпіна, прысвечаная страчаным помнікам архітэктуры. У планах супрацоўнікаў бібліятэкі яшчэ каля пяці кніжак. Але агучванне і праца гукарэжысёра патрабуюць значных фінансавых сродкаў. Некаторыя гродзенскія прадпрыемствы і ўстановы дапамагаюць праекту, а гісторыкі праводзяць для іх супрацоўнікаў лекцыі, прысвечаныя розным цікавым аспектам гісторыі Гродна.
[irp posts="21 319″ name="Невідушчыя людзі таксама чытаюць: у Гродне робяць гістарычныя кнігі даступнымі інвалідам па зроку"]
За апошні час з лекцыямі пра Гродна выступілі гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч і рэдактар-выдавец Аляксандр Рыжы. Аўтары праекта спадзяюцца, што грошы на агучванне іншых кніг Віктара Саяпіна ўдасца хутка сабраць і яны стануць даступнымі для невідушчых людзей.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…