Юбілейная, ХХХ трансмежная велагонка фінішуе ў Гродне 22 ліпеня. Спаборніцтвы праходзяць у 5 этапаў з індывідуальнымі і групавымі стартамі. Удзельнічаюць у заездах больш сотні спартсменаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Літвы і Беларусі.

Этап гонкі, што злучае Беласток з Гродна, складае 80 кіламетраў і проходзіць праз мяжу. Сёлета спартсмены пройдуць памежны пункт пропуска не спыняючыся. Пашпартны кантроль прадугледжаны на старце заезда. Чакаецца, што даехаць да фініша раварысты змогуць да 13.00 – 14 гадзін. Сустракаць іх будуць на вуліцы Парыжскай Камуны ў раёне гарадской гімназіі. Працяг спаборніцтваў пройдзе 23 ліпеня, а па сканчэнні усіх заездаў на Савецкай плошчы адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

У сувязі з правядзеннем спаборніцтваў 22 і 23 ліпеня ў горадзе на маршрутах велагонкі  будзе перыядычна абмяжоўвацца рух транспарту, паведамляе  ГАІ Гродна.

22 ліпеня, старт у 11.00

Маршрут руху:

г. Сакулка – ПП Кузніца / Брузгі – в. Каробчыцы – г. Гродна ул.В. Соламавай – вул. Ткацкая.  Далей спартсмены праедуць 3 кругі па наступных участках – в. Адамавічы – в. Падлабеньне – в. Трычы – вул. Ткацкая,  вул. Савецкіх Памежнікаў – Гарнавых – вул. Парыжскай  Камуны (фініш).

Міжнародная  велагонка "Нёман" фінішуе ў Гродне (+схемы абмежавання руху транспарту)

 

22 ліпеня старт у 17.00 ( індывідуальная гонка на 17 км.)

Маршрут руху:

в. Трычы – в. Сафіёва – В. Канюхі (разварот) – в. Сафіёва – в. Трычы (фініш).

Міжнародная  велагонка "Нёман" фінішуе ў Гродне (+схемы абмежавання руху транспарту)

23 ліпеня старт у 10.00 (групавая гонка км 80)

Маршрут руху :

пл. Савецкая – вул. Савецкіх Памежнікаў – вул. Ткацкая. Далей спартсмены праедуць 2 кругі па участках – в. Падлабеньне – в. Рацічы – в. Гіновічы – в. Канюхі – в. Сафіёва – в. Трычы – г. Гродна вул. Ткацкая, вул. Савецкіх Памежнікаў, вул. С. Баторыя (фініш).

Міжнародная  велагонка "Нёман" фінішуе ў Гродне (+схемы абмежавання руху транспарту)

Таксама ў сувязі з праходжаннем спартсменаў праз памежны пераход “Брузгі” магчымы некаторыя затрымкі ў руху.

Чытайце яшчэ:  Рух у пункце пропуску "Брузгі" будзе часова абмежаваны 22 ліпеня