Ад 17 да 30 ліпеня ў Крэве працуе па гістарычна-пашуковай працы на тэрыторыі замка. Калі вы з дзяцінства марылі пабываць на раскопках, сустрэць аўтэнтычнага беларускага прывіда і паспаць у намёце на гістарычна знакавай зямлі, то гэта шанец задаволіць самыя неўтаймаваныя рамантычныя чаканні. Арганізуе летнік Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак».

На раскопкі ў Крэўскі замак запрашаюць валанцёраў

Жыць прыйдзецца ў намётах (трэба ўзяць з сабой спальнікі). Прадастаўляецца ежа і магчымасць пазнаёміцца з крэўскай лазняй. Далучыцца можна ў любы час і на любую працягласць працаў.

Месца правядзення: а/г Крэва, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць.

Ахвотным далучыцца трэба запоўніць АНКЕТУ.

Кожнаму валанцёру з сабой варта мець:

1. Мабільны тэлефон з падзарадкай.

2. Ліхтарык.

3. Спальнік (абавязкова), намёт (па жаданні)

4. Неабходныя лекі.

5. Галаўны ўбор.

Ежа прадастаўляецца арганізатарамі на тэрыторыі летніка.

Ў Крэва працуе лазня.

Канкрэтнае месцазнаходжанне і кантакты арганізатараў будуць прадастаўляцца пасля запаўнення Анкеты валанцёра.