Апошнюю прэм’еру сезону ў тэатры лялек, «Камедыю Юдзіфі», пакажуць 22 ліпеня. «Для напісання п’есы выкарыстоўваўся пераклад Скарыны біблейскай кнігі Юдзіф. Таму будуць адсылкі да арыгінальнага твору», — распавёў рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Алег Жугжда.
«У самым пачатку героі паўстаюць у выглядзе страшных гарпій, а па меры развіцця дзеяння яны ўсё больш „ачалавечваюцца“. Асучасненыя героі знаходзяцца ў замкнёнай прасторы дзве тысячы гадоў і вымушаныя штодня ладзіць разборкі, хто мае рацыю, а хто вінаваты». Іграць Юдзіфь і Алаферна будуць Ларыса Мікуліч і Аляксандр Шалкаплясаў.
«Сяргей Кавалёў прапанаваў цікавую форму, калі двое знаходзяцца ў па-за часовым адрэзку. Я так мяркую, гэта альбо пекла, альбо чысцілішча. Куды яшчэ могуць трапляць забойцы? Юдзіф ўсё-ткі забіла чалавека, які спаў. Спачатку падманула, а потым забіла. Тут узнікае сучасная тэма тэрарызму», — разважае пра актуальнасць біблейскага сюжэта ў наш час Алег Жугжда.
«Кавалёў называе Юдзіф першай тэрарысткай. Яшчэ, Кавалёў не быў бы Кавалёвым, калі б не ўставіў тэму адносін: Алаферн даверыўся Юдзіфі, за што і паплаціўся. І яна, будучы досыць маладой жанчынай, пражыла да 105 гадоў, не выйшаўшы другі раз замуж, таксама не проста так. Што пераважае — абавязак, любоў да радзімы, каханне? І як гэта ўсё супрацьпастаўлена?» — гэта тыя пытанні, на якія толькі кожны асабіста мае шукаць адказы. А што да ісціны — то «любая ісціна мае два бакі», мяркуе рэжысёр.
Што да выбару жанра — камедыя, то ў сучасным значэнні гэта п’еса з’яўляецца камедыяй вельмі адносна. Хутчэй, гэта не смешны твор, а расповед са шчаслівай развязкай, «прынамсі, для іудэяў» — адзначае рэжысёр.
Таксама варта звярнуць увагу, што «Камедыя Юдзіфі» стане першай п’есай, каторую акторы-лялечнікі паставяць у званні заслужанага тэатра, якім калектыў нядаўна быў уганараваны.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…