Суддзя Ленінскага суду Гродна Ксенія Стасюкевіч у выніку разгляду пазову лідара гарадзенскага БНФ Вадзіма Саранчукова да гродзенскага тэлебачання не задаволіла яго іск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Суддзя цягам дасудовага разбіральніцтва і судовага паседжання так і не адважылася выклікаць аніводнага з аўтараў фільму як сведак. Дзяржаўнае тэлебачанне прадстаўляў толькі яго юрыст.
Падставай для скаргі стаў відэаматэрыял журналістаў пад назвай «Маршем в никуда», у якім, на думку Вадзіма Саранчукова, у дачыненні да яго асобы былі прадстаўлены непраўдзівыя звесткі, якія зневажаюць яго і прыносяць шкоду дзелавой рэпутацыі. Суддзя Ксенія Стасюкевіч ужо правяла даследаванне доказаў па справе. Выступіў прадстаўнік грамадскасці Юры Чавусаў, які пацвердзіў, што звесткі, прадстаўленыя ў фільме «Маршем в никуда» непраўдзівыя, а таму іскавыя патрабаванні Саранчукова павінны быць задаволеныя. На рэпліку адказчыка, якога прадстаўляе Барыс Міцэвіч, давесці яму, што Саранчукоў любіць дзяржаву Беларусь, Юры Чавусаў сказаў: «Ён можа і на Канстытуцыі паклясціся».
[irp posts="27 187″ name="Гродзенец супраць гродзенскага тэлебачання: грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў абараняе годнасць у судзе"]
Фактычна суд дайшоў да абсурду і прызнаў, што аўтараў фільма няма. Усё разбіральніцтва такім чынам насіла фармальны характар, а рашэнне было вызначана загадзя. Адзінае, што суддзя Стасюкевіч вынесла прыватнае вызначэнне на адрас тэлебачання за тое, што яно ў час не ўведаміла належна Саранчукова перад судовым разбіральніцтвам пры перапісцы бакоў. Вадзім Саранчукоў катэгарычна не згодзен з такім рашэннем суда і мае намер абскарджваць яго ў судзе вышэйшай інстанцыі.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…