Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва, які адбудзецца 29-30 ліпеня, шукае ванацёраў. Асабліва патрэбны людзі з веданнем польскай мовы і гісторыі ды вопытам у фаеры.
– Патрэбен чалавек з веданнем польскай мовы, каб дапамагчы ўдзельнікам з Польшчы. І з веданнем гісторыі горада, каб правесці мінімальныя экскурсіі артыстам з замежжа. Таксама патрэбны спецыялізаваныя валанцёры-фаершчыкі, які будуць працаваць з рэквізітам, – кажа арганізатарка фестывалю Анастасія Роўба.
Дапамога валанцёраў можа спатрэбіцца з расстаноўкай крэслаў і сталоў, разносам вады і ўпрыгожваннем горада. Валанцёр будзе мець магчымасць убачыць фестываль “знутры”, завесці карысныя знаёмствы і сяброўскія адносіны. Фатографы-валанцёры, напрыклад, атрымаюць досвед у рэпартажнай фатаграфіі. Асноўнае патрабаванне – быць паўнагадовым, бо фестываль можа скончыцца глыбокай ноччу.
Каб стаць валанцёрам, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе да 22.07.2017 на адрас [email protected] з паметкай “Валанцёры”. У заяўцы трэба ўказаць:
1. Прозвішча, імя, горад, узрост
2. Кантактны нумар тэлефона
Падрабязна пра правы і абавязкі валанцёраў тут.



