У чацвер 6 ліпеня на тэрыторыі Генеральнага консульства Літвы ў Гродне прайшло свята прымеркаванае каранацыі Міндоўга. Менавiта ў 1253 годзе гэта падзея i заклала падмурак дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага.

На мерапрыемства, дзе выступалі рэканструктары і музыкі, прыйшлі прадстаўнікі ўлады, духавенства і таксама спецыяльныя запрошаныя госці.

Варта адзначыць, што дата 6 лiпеня 1253 года, з’яўляецца важнай не толькі ў гісторыі сучаснай Літвы, але таксама і Беларусi, але на жаль тут яе ніяк не адзначаюць.

Міндоўг лічыцца знакавай фігурай у беларускай гісторыі, аднак ён не ўшанаваны на ўзроўні, як належыць чалавеку такога маштабу. Как вырашыць гэтую праблему, зараз «Моладзь БНФ» распачынае ініцыятыву за наданне адной з вуліц у Мiнску (сталіцы сучаснай Беларусі) і Наваградку (першая сталіца ВКЛ) імя караля Міндоўга, што будзе значным крокам ва ўшанаванні памяці першага караля ВКЛ. Каб далучыцца да кампаніі і дапамагчы са зборам подпісаў, можна напісаць на пошту moladzbelarus@gmail.com