Горад

Фотарэпартаж: Гродна адзначае Дзень Незалежнасці

Святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня ў Гродне пачаліся з урачыстага мітынгу каля помніка воінам і партызанам у парку Жылібера, а таксама з параду-шэсця, у якім прынялі ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек. У іх лік увайшлі вайскоўцы Гродзенскага гарнiзона, заслужаныя калектывы і прадстаўнікі розных службаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада.

Пасля ўсіх урачыстых мерапрыемстваў кіраўніцтва горада і вобласці ўсклала кветкі ля помніка воінам і партызанам.

Зараз святочныя гулянні ў гонар Дня Незалежнасці ў Гродне праходзяць па ўсім цэнтры горада. На плошчы Леніна створана вялікая спартыўная пляцоўка, дзе можна пагуляць у баскетбол, валейбол і іншыя віды спорту. На плошчы Тызенгаўза вайскоўцы Гродзенскага гарнiзона выставілі сваю зброю і тэхніку. У парку Жылібера падрыхтавана мноства тэматычных пляцовак для дзяцей. А вось Савецкая плошча стала вялікім рестараном пад адкрытым небам.

Завершыцца свята на Кургане Славы, дзе ўвечары пройдзе маляўнічы салют.

[irp posts="26 845″ name="Фота: салют Незалежнасці ў хмарным небе над Гродна"]

Даведка

Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў ходзе рэферэндуму 1996 года. У гісторыі Беларусі 3 ліпеня 1944 года значыцца як дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтага галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаваны да даты падпісання Вярхоўным Саветам у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

3 ліпеня 1944 года вызвалены быў толькі Мінск, але не ўся Беларусь. Гродна, Брэст і многія іншыя гарады цяперашняй Беларусі яшчэ знаходзіліся пад нацысцкай акупацыяй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025