У парку атракцыёнаў завяршаецца мантаж амерыканскіх горак. Плануецца, што ўжо ў пачатку ліпеня яны стануць даступныя наведвальнікам.
Фуры з канструкцыяй новага атракцыёну прыбылі ў Гродна з Iталii 19 чэрвеня. Усе наступныя дні спецыялісты займаліся мантажом будучых амерыканскіх горак.
«Мы ўжо знаходзімся на завяршальнай стадыі і неўзабаве пачнем тэставаць атракцыён. Зараз падключаем электрычнае абсталяванне», — распавёў адміністратар парку атракцыёнаў Павел Кавалевіч.
Вышыня амерыканскіх горак у Гродне будзе дасягаць 11 метраў, даўжыня дарожкі - больш за 300 метраў. Атракцыён разлічаны на 20 чалавек: 5 ваганетак па 4 месцы.
Адкрыць горкі плануюць у самым пачатку ліпеня. Магчыма, гэта адбудзецца на святкаванні Дня незалежнасці. Цана на новы атракцыён будзе каля 5−6 рублёў.