Паведамленне аб парыве газаправода паступіла з ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» апоўдні 28 чэрвеня, паведамляе ўпраўленне МНС Гродна. На месцы высветлілася, што ў выніку ДТЗ з удзелам грузавога аўтамабіля МАЗ-5516, які рухаўся праз прахадную завода з паднятым кузавам, адбылося пашкоджанне газавай трубы дыяметрам 219 мм і адбылася уцечка газу.

У выніку ДТЗ на «Краснасельскбудматэрыялах» увесь пасёлак застаўся без гарачай вады

Каб спыніць выхад газу была перакрыта яго падача ў трубаправод. У выніку прышлося адключыць міні ЦЭЦ. Без гарачай вады і электразабеспячэння застаўся адзін з васьмі філіялаў прадпрыемства. Часова без падагрэву вады застаўся і жылы сектар г. п. Краснасельскі, дзе пражывае 6744 жыхара.

Разам з дзеючым газаправодам былі пашкоджаны і дзве трубы, выведзеныя з эксплуатацыі. Пры абрушэнні яны пашкодзілі тры прыватных легкавых аўтамабіля, якія знаходзіліся на стаянцы за тэрыторыяй завода.

У выніку ДТЗ на «Краснасельскбудматэрыялах» увесь пасёлак застаўся без гарачай вады

На месцы працуе камісія па надзвычайных сітуацыях, праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя работы. Для забеспячэння пажарнай бяспекі арганізавна дзяжурста супрацўнікаў МНС.