Фатаграфіі вялікага задымлення на старых могілках на вуліцы Антонава сталі з’яўляцца ў сацыяльных сетках каля 11.00 у суботу 24 чэрвеня. Як высветлілася, гарэў закінуты дом на суседняй вулiцы.
У прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС распавялі Hrodna.life, што да месца ўзгарання прыбыло некалькі разлікаў пажарнай службы. Агонь патушылі хутка, меркаваная прычына ўзгарання — падпал або занос агню.
Дом, які гарэў, знаходзiцца на вулiцы Падольнай. Нiхто там не жыве ўжо каля 5 гадоў, але час ад часу там збіраліся бяздомныя.