Горад

«Бар на Тэлеграфнай» застанецца, але можа змяніць назву

«Бар на Тэлеграфнай», вядомы гродзенцам яшчэ з савецкіх часоў, зачыніўся на рамонт у кастрычніку 2016. За паўгода ва ўстанове нічога не змянілася, рамонт так і не пачаўся. Загадчыца кажа, што будучыня месца яшчэ не вызначана. Яно можа страціць назву, якую, фактычна, прыдумалі гараджане.

«Мы зачыненыя. Можам дакладна сказаць, што фармат установы мяняцца не будзе. Будзе кафэ або рэстаран. Але ўжо ў наступным годзе. З назвай пакуль невядома, можа зменіцца», — распавяла загадчыца ўстановы.

Бар на вуліцы Тэлеграфнай з’явіўся ў пачатку 1970-х гадоў. Гродзенцы адразу яго палюбілі. Фірмовай стравай стала кураня-табака, яго падавалі да піва. Спачатку назвы новы бар не меў, але ў сярэдзіне 1980-х ён стаў афіцыйна называцца кактэйль-бар «Агеньчык». Імя, праўда, не прыжылося, і яго па-ранейшаму называлі барам на Тэлеграфнай. Пасля рамонту ў 2000-х установа атрымала афіцыйную назву «Бар на Тэлеграфнай».

Па ўспамінах вядомага гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна, «Бар на Тэлеграфнай» быў адзінай такой установай, дзе цягам дзесяцігоддзяў захоўваліся нейкія ўласныя традыцыі - перадусім фірмовае кураня да піва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025