Гродзенскія ідэолагі забаранілі канцэрт амерыканскіх панкаў. Яго арганізавала дзяржаўная ўстанова

Гурт ODIO

Папярэдні дазвол на правядзенне канцэрту амерыканскага гурта ODIO, атрыманы два месяцы таму, адмянілі ў дзень мерапрыемства – ранкам 21 чэрвеня. Паступіў загад з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, згодна з якім канцэрт мае не адбыцца, кажуць асобы, уцягнутыя ў падрыхтоўку канцэрта. Атрымаць каментар у ідэолагаў цягам дня рэдакцыі Hrodna.life не атрымалася.

Музыкі гурта ODIO вельмі чакалі паездкі ў Беларусі і былі шакаваныя адменай легальнага канцэрту. Блізкія да афіцыйных арганізатараў асобы кажуць, гэта паказвае стаўленне дзяржавы да замежнікаў і не спрыяе паляпшэнню іміджа нашай краіны ў свеце. Не радыя і патэнцыйныя наведнікі, бо амерыканскія гурты прыязджаюць у Беларусь рэдка.

Ігар Банцар, лідар гурта “Mister X” і дырэктар “Гродзенскага рок-клуба”, кажа, што ў яго практыцы гэта першы выпадак, калі легальны канцэрт, арганізаваны праз дзяржаўную ўстанову – Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры – загадваюць адмяніць беспрычынна.

– Dziеciuki граюць на байк-фэсце, “Ляпіс-98” прыязджае на SunDay, а ў Гродне ўлады лічаць, што маюць права дазваляць ці забараняць канцэрт невядома на якой падставе. Я занепакоены гэтай сітуацыяй, бо калі можна адмяніць легальны канцэрт, то што казаць пра нелегальныя і паўлегальныя?

Тым не менш, ён не здзіўлены сітуацыяй.

– Рок-музыка – гэта ад самага пачатку музыка пратэсту. Нягледзячы на мэйнстрым і “рокапопс”, на тое, што рок-н-рол увайшоў у наша жыццё і стаў папсовым, улады разумеюць, што пратэстныя настроі могуць кімсьці накіроўвацца. У року шмат пратэстных выказванняў, антысістэмных, антыдзяржаўных. Яны ўспрымаюць рок-н-рол як рэальную пагрозу.

Глядзіце, якія яшчэ культурныя мерапрыемствы забаранялі ў Гродне.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: