Яшчэ не так даўно каля Новага замка разгульвалі дзікія качкі, а зараз гараджане заўважылі каля плошчы Леніна змяю. Невялікі вуж раніцай 23 чэрвеня перапаўзаў дарогу каля будынка аблвыканкама.

Гродзенцы адзначаюць, што ў гэтым годзе змей больш, чым звычайна і сустрэць іх можна ў самых нечаканых месцах.