У адлоўнiк САГа паступіў сабака з урослым у шыю ланцугом

У суботу 17 чэрвеня ў адлоў для жывёл службы САГ даставілі ў цяжкім стане сабаку з урослым у шыю жалезным ланцугом, якi ў выніку прыйшлося здымаць пад наркозам. Валанцёры, якія займаюцца выратаваннем бяздомных жывёл у Гродне, занепакоеныя такім выпадкам і заклікаюць міліцыю караць гаспадароў за падобныя здзекі.

Вядома, што маладога сабаку прывезлі ў САГ з раёна Пярэселкi. У каго жыла жывёла і ў якіх умовах утрымлівалася, валанцёры могуць толькі здагадвацца. Пасля паступлення ў адлоў сабакі, ветэрынарам удалося пад наркозам вызваліць яго ад жалезнага ланцуга, апрацаваць раны і накласці швы. Далейшы лёс жывёлiны пакуль невядомы.

«Па родзе сваёй дзейнасці мы часцяком сутыкаемся з падобнымі сітуацыямі з жывёламі, — распавядае куратар валанцёраў САГ Людміла Енiкеева. - Што тычыцца дадзенага сабакі, то ланцуг заматалi яму, калі ён быў яшчэ шчанюком. Сабака рос, але ніхто жалеза так і не паслабляў. У выніку атрымалася, што ланцуг урос у скуру жывёлы, і ад гэтага яна мучылася. Пасля паступлення ў адлоў, сабака не даваў дакрануцца да сваёй шыі, пад наркозам нам удалося яму дапамагчы. Цяпер ужо можам спакойна апрацоўваць раны. Сабака сам па сабе добры, а вось гаспадар у яго быў зусім дрэнны».

Акрамя вялікіх ран на шыі, у сабакі дэфармаваны хрыбетнік. Валанцёры адзначаюць, што жывёла ідзе на папраўку і хутка будзе бегаць. Пакуль сабаку лечаць у пункце часовага ўтрымання, але ў будучыні яго гатовыя аддаць у добрыя рукі, але толькі не тым гаспадарам, у якіх ён быў.

«Пёс досыць малады, мы спадзяемся, што неўзабаве ён знойдзе сабе новага гаспадара», — дадала Людміла.

З 2015 года ў Беларусi за жорсткае абыходжанне з жывёламі ўведзена як адміністрацыйная, так крымінальная адказнасць. Жывадзёрам пагражае штраф або пазбаўленне волі да года. Раней за жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, а таксама за іх катаванне ў нашай краіне існавала толькі адміністрацыйная адказнасць.

На сённяшні дзень у адлове CАГа знаходзіцца 44 дарослыя сабакі і каля 20 шчанюкоў. Жывёлы туды паступаюць практычна штодня і месцаў усім не хапае. З дапамогай валанцёраў вызваляюцца вальеры і сабакі знаходзяць новых гаспадароў, некаторыя застаюцца ў адлове, а некаторых чакае эўтаназія.

Якія сабакі знаходзяцца ў адлове CАГа, можна паглядзець у спецыяльнай групе Вконтакте.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025