Традыцыю летніх канцэртаў-баляў пачатку XX стагоддзя адрадзілі 16 ліпеня ля дома Элізы Ажэшкі. Некалькі гадзін госці свята маглі развучыць розныя напрамкі танцаў або проста расслабіцца пад жывую музыку.
Акрамя танцаў і музыкі, кожны жадаючы мог зрабіць здымкі ў адмысловай фотазоне, пачытаць літаратуру, а таксама пагутарыць з маладой Элізай Ажэшкай.
«Кожны год у чэрвені ў нас праходзяць імпрэзы, прысвечаныя Элізе Ажэшцы, і кожны год мы мяняем праграму. У гэтым годзе ўпершыню ўзялі за аснову афішу 1907 года і стараліся ёй адпавядаць. Як і больш за сто гадоў таму, госці ў нас танцавалі паланез, вальсы ды іншыя танцы. Такога мерапрыемства ў нас яшчэ не было», — распавяла намеснік дырэктара абласной бібліятэкі імя Карскага Марына Ігнатовіч.