Традыцыйная працэсія ў гонар свята Божага Цела прайшла ўвечары 15 чэрвеня па цэнтральных вуліцах Гродна. У ёй прынялі ўдзел тысячы вернікаў.
Свята Божага Цела пачалося ў Фарным касцёле з набажэнства. Пасля вернікі з малітвамі і спевамі прайшлі шлях праз чатыры гарадзенскія касцёлы: Фарны, Брыгіцкі, Бернардынскі і Францішканскі, дзе шэсце скончылася.
Свята Божага цела, якое нагадвае пра падзеі тайнай вячэры, пачалі адзначаць у XII стагоддзі. У Гродне працэсія праводзіцца з 1992 года.