Ужо тры дні на вуліцы Савецкай рабочая брыгада збірае металічную канструкцыю вагой каля 10 тон. Раніцай 14 чэрвеня яе ўсталявалі ў якасці шахты панарамнага ліфта, які будзе падымаць гараджан на назіральную пляцоўку на даху гандлёвага дома «Нёман».
Вялікую канструкцыю паднялі кранам раніцай, пакуль у цэнтры не было шмат людзей. Пазней спецыялісты пачнуць мантаж шкляной кабіны.
Некалькі здымкаў з месца будучай назіральнай пляцоўкі: