Усе катавальныя прылады з квэста “Інквізіцыя” перадалі ў музей турэмнага побыту

Катавальныя прылады з квэста “Інквізіцыя”, зробленыя па чарцяжах пражскага музея катаванняў, знайшлі новае месца ў музеі турэмнага побыту ў Гродне. Уладальнік квэста Дзяніс Сінкевіч перадаў іх туды цалкам бясплатна.

Пасля закрыцця квэста Дзяніс вырашыў прадаць свае катавальныя прылады, бо ў новым праекце яны яму не былі патрэбныя. На аб’яву адгукнуўся Лідскі замак, але экспанаты ім не падыйшлі. Доўгі час да Дзяніса ніхто не звяртаўся, а пасля ў яго паўстала думка перадаць прылады ў музей турэмнага побыту ў Гродне.

“У музеі маiмi экспанатамі зацікавіліся і ўжо на наступны дзень пасля званка прыехалі да мяне. Я аддаў усё бясплатна, бо там яны будуць у добрым стане, даступныя да прагляду ўсім жадаючым. Я задаволены, што эскпанаты апынуліся менавіта там”, – распавёў Дзяніс.

У жніўні 2017 Дзяніс плануе запусціць новы праект, ён будзе звязаны таксама з квэстам на гістарычную тэматыку (ахоплены перыяд канец XIX пач. XX стагоддзя). Тэма – жыллё калекцыянера. За падрабязнасцямі можна будзе сачыць на сайце realgame.by

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: