Пра гэта Hrodna.life распавёў прадпрымальнік Ілля Швайчук, які да 10 чэрвеня адкрые ў гэтым месцы кропку з ахаладжальнымі напоямі.

Работы па ўпарадкаванні сквера на скрыжаванні вуліц Лермантава і Віленскай пачаліся ў красавіку. Тады на сайце газеты «Гродзенская праўда» і з’явілася інфармацыя, што для гараджан там рыхтуюць зону адпачынку з бясплатным Wi-Fi. Калі з першым гарадcкiя службы справіліся, то з другім паўсталі праблемы.

«У гэтым месцы я ўжо трэці год выстаўляюся. Добра, што навялі тут парадак, — распавядае прадпрымальнік Ілля Швайчук. — Гэта не тое што раней: быў разбіты фантан і людзі туды смецце скідалі. Зрабілі тэрыторыю прыгожую, але гараджане ўжо скардзіліся, што ў скверы лавачкі паставілі, а пра сметніцы забыліся.

Шмат казалі i пра зону Wi-Fi у скверы, але яе тут дакладна пакуль не будзе, бо на тэрыторыі няма электрычнасці. Я сам сваю палатку вымушаны забяспечваць з дапамогай генератара. Каб правесці электрычнасць трэба шмат грошай. Было б добра, калі б горад дапамог".

Пакуль што замест электрычнасці тут ідзе планавая замена цеплатрасы.

Нагадаем, раней на месцы сквера знаходзіліся старыя тэхнічныя збудаваннi для астуджэння ЭВМ, якія часам выкарыстоўваліся як гарадскі фантан. Восенню мінулага года iх дэмантавалі.