Гарадзенскія школьнікі рабілі зарадку разам з Бонсцікамі

Ранішнюю зарадку разам з Бонсцікамі правялі 6 чэрвеня ў школе № 39. Гродна стаў другім пасля Мінска горадам, дзе Бонсцікі распавялі дзецям, як зарадзіцца энергіяй на ўвесь дзень і навучылі свайму фірмоваму танцу.

Мерапрыемствы праходзяць у адкрытым фармаце, таму прыняць удзел у іх можа кожны. Пад кіраўніцтвам трэнера дзеці разам з Бонсцікамі вучацца, як правільна рабіць практыкаванні. Пасля зарадкі ўсе жадаючыя могуць абняцца і сфатаграфавацца з любімымі Бонсцікамі - Ёсяй, Лыбай, Гуглікам, Зябай і Фраў.

— Дзеці давяраюць Бонсцікам, таму мы вырашылі выкарыстаць гэты рэсурс і працягнуць навучанне дзяцей карысным рэчам. Калі ў мінулым сезоне Бонсцікаў гэта былі акцыі з ДАІ і навучанне правілам дарожнага руху, то цяпер — у перыяд летніх канікул, калі ў дзяцей шмат вольнага часу, мы выбралі тэму здаровага ладу жыцця. Бонсцікі будуць далучаць дзяцей да спорту і фарміраваць у іх карысную звычку — рабіць зарадку па раніцах, — растлумачылі ў гандлёвай сеткі «Еўраопт».

[irp posts="24 559″ name="Бонсцікі шукаюць юных спевакоў і мастакоў: стартаваў творчы конкурс для дзяцей"]

Праект праводзіцца сумесна з Міністэрствам адукацыі. Зарадкі будуць праходзіць на стадыёнах школ. Даведацца расклад актыўнасці можна на сайце www.bonsticks.by і на афіцыйных старонках Бонсцікаў у сацыяльных сетках.

Бонсцікі - гэта праект гандлёвай сеткі «Еўраопт», які стартаваў у лютым 2017 года. Другі этап праекта пачаўся ў маі і будзе доўжыцца да 25 чэрвеня ўключна. За пакупкі ў крамах «Еўраопт», а таксама ў інтэрнэт-гіпермаркетах «Е-дастаўка» і «ГиперМолл» выдаюцца спецыяльныя цацкі-ліпучкі. У калекцыі, якую неабходна сабраць, 24 героя. Паралельна па гарадах Беларусі праходзіць вялікае турнэ з удзелам Бонсцікаў.

[irp posts="22 902″ name="Гродзенцы пазнаёміліся з новымі Бонсцiкамi ў парку Жылібера"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025