Каб анансаваць канцэрты Гродзенскай філармоніі ў Музеі гісторыі рэлігіі, музыкі забраліся на адзін з балконаў на вуліцы Савецкай.
Серыя канцэртаў пад адкрытым небам пройдзе ў Гродне ў чэрвені. Распачалася яна выступам на балконе 3 чэрвеня.
“Наш першы выступ на балконе ў цэнтры Гродна гэта своеасаблівы анонс канцэртаў, якiя будуць праходзіць ва ўнутраным дворыку Музея гісторыі рэлігіі, – распавядае салістка абласной філармоніі Ангеліна Белановіч. – Там нашыя канцэрты будуць праходзіць кожную сераду”.
https://www.instagram.com/p/BU4hHrqlKeX/
Наступныя канцэрты на балконе пройдуць увечары 5 і 6 чэрвеня. А 7, 14 і 21 чэрвеня выступы пройдуць ужо ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі.








