Пенсіянер-хуліган з Гродна атрымаў 2 месяцы арышту за кінутую з пятага паверха бутэльку

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Пенсіянер-хуліган з Гродна прыгавораны да двух месяцаў арышту за кінутую з акна шматпавярховіка бутэльку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе. У чацвер 1 чэрвеня суд Ленінскага раёна Гродна разгледзеў справу 81-гадовага мясцовага жыхара. Выязное пасяджэнне прайшло ў сценах ЖЭС №13.

Крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства” была ўзбуджаная ў дачыненні да мужчыны пасля таго, як той вельмі дакладна кінуў бутэльку з пятага паверха дома па вуліцы Ажэшкі: “снарад” разбіў лабавое шкло прыпаркаванай BMW.

“Прысудам суда грамадзянін прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці, на падставе ч.1 арт.339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух месяцаў арышту”, – гаворыцца ў паведамленні суда. Акрамя таго, з яго таксама на карысць пацярпелага спагнана Br437 пакрыцця матэрыяльнай шкоды. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: