Пенсіянер-хуліган з Гродна прыгавораны да двух месяцаў арышту за кінутую з акна шматпавярховіка бутэльку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе. У чацвер 1 чэрвеня суд Ленінскага раёна Гродна разгледзеў справу 81-гадовага мясцовага жыхара. Выязное пасяджэнне прайшло ў сценах ЖЭС № 13.
Крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» была ўзбуджаная ў дачыненні да мужчыны пасля таго, як той вельмі дакладна кінуў бутэльку з пятага паверха дома па вуліцы Ажэшкі: «снарад» разбіў лабавое шкло прыпаркаванай BMW.
«Прысудам суда грамадзянін прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці, на падставе ч.1 арт.339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух месяцаў арышту», — гаворыцца ў паведамленні суда. Акрамя таго, з яго таксама на карысць пацярпелага спагнана Br437 пакрыцця матэрыяльнай шкоды. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.