Горад

Нямецкі фастфуд Döner-Kebab прыйшоў у Гродна

Першае кафэ хуткага харчавання сеткі Döner-Kebab адкрыецца ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Hrodna.life пагутарыў з дырэктарам установы Іванам, які распавёў, чаму вырашыў адкрыць у горадзе папулярны нямецкі фаст-фуд.

Döner-Kebab адкрыецца ў гандлёвым цэнтры OldCity, у тым месцы, дзе раней знаходзіўся «Бургермастер». Асноўнымі стравамі новай ўстановы будуць дёнэр (кебаб), дурум (рол), пiдэ, лахмаджун і іншыя.

Установа Івана будзе мець уласную назву — «MC Doner». Ужо падабраны персанал, а таксама прыехалі два турэцкія кухары з Берліна.

«Па збегу абставін, мне ўдалося пазнаёміцца з адным з уладальнікаў сеткі Döner-Kebab у Берліне, — распавядае Іван. — Гэты чалавек падрабязна распавёў мне пра свой бізнэс, ён мяне запрашаў у свае ўстановы, каб я спрабаваў, чым ён корміць людзей. Яго гісторыя мне вельмі спадабалася, а смак страў быў непараўнальны ні з якімі бургерамi, якія робяць у нас у Беларусі. Параіўшыся з гэтым чалавекам, было прынята рашэнне паспрабаваць адкрыць Döner-Kebab і ў Гродне».

З месцам Іван доўга не думаў, бо яму падвярнуўся добры варыянт у папулярным гандлёвым цэнтры. Хлопец упэўнены, што стравы ў яго кафэ будуць карыстацца попытам. Усім кліентам будуць прапаноўваць бясплатна гарачую гарбату і турэцкія прысмакі.

«У Беларусі людзі самі па сабе дрэнна ставяцца да фастфуду, спасылаючыся на тое, што ежа там нездаровая. Мы ж будзем рабіць усё са свежых інгрэдыентаў і на вачах у кліентаў. Усё мяса, а гэта ялавічына, будуць нам прывозіць наўпрост з мясакамбіната. Будзе трохі пазней курыца і бараніна. Таксама нашай унікальнасцю будзе тое, што мы будзем самі рабіць цеста для ляпёшак і спецыяльныя соўсы, якія распрацоўваліся ў Берліне».

Па спецыяльнай дамоўленасці Іван запрасіў у Гродна двух турэцкіх кухараў з Берліна, каб яны навучалі гродзенцаў гатаваць сапраўдныя стравы сеткі «Döner-Kebab». Кухары будуць навучаць гродзенцаў два месяцы, але, магчыма, адзін з іх застанецца ў Гродне, каб у далейшым сачыць за працай і развіццём кафэ.

Стандартны дурум (рол вагой 330 грам) будзе каштаваць каля 5−6 рублёў. Такі рол раўнацэнны абеду для дарослага чалавека. Плануецца ў кафэ і дзіцячае меню. Не забыліся і пра вегетарыянцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025