Запрашаем на Летнюю школу для моладзевых працаўнікоў

Працуеш з моладдзю? Не ведаеш, ці ўсё робіш як след? Хочаш даведацца самыя свежыя фішкі кансультавання моладзі, навучыцца знаходзіць і ствараць надзейныя партнёрствы, працаваць з валанцёрамі, даведацца, як зарганізваць круты моладзевы праект ці івэнт? Натхніцца прыродай і досведам іншых удзельніц/каў? Далучайся да Летняй школы для моладзевых працаўнікоў ад ГА «Цэнтр «Трэці сектар»!

Школа адбудзецца 25−30 ліпеня ў Гродзенскай вобласці. Да ўдзелу запрашаюцца 15 беларускіх лідараў і моладзевых дзеячаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія працуюць з моладдзю.

У праграме

Тэхнікі самапрэзентацыі, праца з валанцёрамі, інавацыйныя тэхнікі працы з моладдзю і кансультаванне моладзі, партнёрства на лакальным і міжнародным узроўні, моладзевыя магчымасці, кіраванне праектамі, арганізацыя моладзевага івэнту, беларускія і замежныя прыклады працы з моладдзю — гэта асноўныя тэмы, якія будуць падымацца падчас Летняй школы.

Акрамя гэтага, ты зможаш падзяліцца сваімі парадамі ды досведам з астатнімі ўдзельнікамі Школы і правесці воркшоп на абраную тэму.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў Летняй школе у неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Тэрмін падачы заявак — да 10 чэрвеня.

Як адзін з вынікаў Летняй школы, кожны з удзельнкаў у жніўні-верасні падрыхтуе і правядзе івэнт для моладзі ў сваёй мясцовай супольнасці.

Пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі ўдзельнкаў пакрываюць арганізатары.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронны адрас 3sektaryia@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025