Сёлета адзначаецца 500-годдзе Усходнееўрапейскага друкавання Бібліі Францішкам Скарынам на старабеларускай “рускай” мове, які сваім выданнем зацвердзіў права беларускай мовы на самастойнае развіццё і прастымуляваў узнікненне рускага “маскоўскага” і ўкраінскага кнігадрукавання. Ён раней за ўсіх нашых суседзяў надрукаваў Біблію на зразумелай для народаў ВКЛ мове.
У год гэтага слаўнага юбілею запрашаем гродзенцаў пісаць заявы ў першыя беларускія класы!
У красавіку 1916 года ўпершыню афіцыйна ў Гродне была адчынена беларуская пачатковая школа. З 1991 да 1995 года ў Гродне было да 80% беларускіх школ.
2010 год стаў пачаткам новага этапа паступовага вяртання гродзенцаў да беларускай мовы ў навучальных установах. Каля 50 дзяцей з адукаваных сем’яў вучaцца сёння па-беларуску. Мова становіцца ўсё больш папулярнай і запатрабаванай у адукаванай часткі грамадства.

Шаноўныя бацькі, з 2 чэрвеня і да канца жніўня Вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. У Мінску і дзясятках раёнаў краіны ўжо тысячы першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску!
Якія школы ў Гродне найбольш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?
Найбольш запатрабаванымі на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы прафесійны вопыт арганізацыі беларускага навучання.
Бацькі з беларускіх класаў школ №32 і №34 запрашаюць да іх далучацца! Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.
У гімназіях №7 і №10, дзе асобнага беларускага класа няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.
СШ №32
(вул. Ліможа, 11)
Тэлефон сакратара школы: 78-56-01
Завуч пачатковай школы: 78-56-10 (Багдановіч Валянціна Іванаўна)
E-mail: [email protected]
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)
СШ№34
(вул. Індурская шаша, 14)
Тэлефон сакратара школы: 56-73-13
Завуч пачатковай школы: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54-07-33.
Е-маіl : [email protected]
Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама: 72-04-02
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама: 72-05-58 (Семанчык Андрэй Антонавіч)
Дзіцячыя садкі, дзе вучацца па-беларуску
Ленінскі раён д/с №45 (каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл. 43-72-28)
Кастрычніцкі раён д/с №65 (адкрываецца ў гэтым годзе, вул. Рэпіна,7, тэл. +375 (33) 381-72-78,МТС, Аксана)
Тэл. раённага аддзела адукацыі дашкольнага выхавання: Бараноўская СвятланаУладзіміраўна, 52-05-65
Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.
Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!
Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.
Тэлефоны Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ: velcom 943-58-09, МТС 342-16-17 (Крой Аляксандр), МТС 285-93-07 (Буднік Іван)



