З красавіка па канец мая 2017 года ў школах адбудуцца бацькоўскія сходы для бацькоў будучых першакласнікаў. Таварыства Беларускай Мовы запрашае пісаць заявы ў першыя беларускія класы.

101 год назад, у красавіку 1916 года, упершыню афіцыйна была адчынена першая беларуская школа ў Гродне. З часу атрымання Беларуссю незалежнасці, з 1991 да 1995 год у Гродне было каля 80% беларускіх школ. Пасля сумнавядомага рэферэндума 1995 года ўсе беларускія школы сталі рускімі, але ў кожны навучальны год знаходзяцца бацькі, якія вельмі любяць беларускую мову і хочуць навучаць на ёй сваіх дзяцей.

Тры гады назад перад начальнікам аддзела адукацыі гарвыканкама ўзнімалася пытанне адкрыцця першай беларускай гімназіі ў горадзе. У гэтым годзе разглядаліся магчымыя варыянты з абласным кіраўніцтвам сістэмы адукацыі Гродзеншчыны аб адкрыцці беларускамоўнай гімназіі ў цэнтры горада. Ці гатовы мы пісаць 40 заяў у год на беларускае навучанне? Калі штогод будзе набор двух беларускіх класаў, то адкрыццё гімназіі можа быць вырашана хутчэй.

2010 год стаў пачаткам новага этапа паступовага вяртання гродзенцаў да сваёй мовы ў навучальных установах. Каля 50 дзяцей з адукаваных сем’яў у горадзе вучыцца па-беларуску. Мова становіцца больш папулярнай і запатрабаванай нават пры ўладкаванні на працу.

З пачатку чэрвеня і да канца жніўня бацькі маюць права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. Заявы можна пісаць у 1−5 беларускія класы гродзенцам і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў.

У Мінску і іншых гарадах краіны сотні першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску!

Якія школы ў Гродне больш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?

Найбольш запатрабаванымі школамі на сёння з’яўляюцца СШ№ 32 (Ленінскі раён), СШ№ 34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы вопыт арганізацыі беларускага навучання.

Бацькі з беларускіх класаў СШ № 32 і СШ № 34 запрашаюць да іх далучацца ў 1, 2, 3, 4, 5 беларускія класы. Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

У Гімназіі № 7 і № 10, дзе асобнага беларускага класа няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.

СШ № 32

(«Дзевятоўка», вул.Ліможа, 11)

Тэлефон сакратара школы: 78−56−01

Завуч пачатковай школы, працоўны тэл.: 78−56−10 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

E-mail: Sh32@mail.grodno.by

Ленінскі аддзел адукацыі: 72−10−65

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70−62−89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)

СШ № 34

(«Вішнявец», вул.Індурская шаша, 14)

Тэлефон сакратара школы: 56−73−13

Завуч пачатковай школы: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54−07−33.

Е-маіl: Sh34oktroo@mail.grodno.by

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52−05−66

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама: 72−04−02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама:

72−05−58 (Семанчык Андрэй Антонавіч)

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52−05−66

Калі вы сапраўды хочаце каб вашыя дзеткі праз 10−15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову — вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.

Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя! Самае галоўнае — пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.

Тэлефоны Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ: velcom 943−58−09, МТС 342−16−17 (Крой Аляксандр), МТС 285−93−07 (Буднік Іван)

[irp posts="15 455″ name="У Гродзенскіх садках набіраюць новыя беларускамоўныя групы, Не спазніцеся з заявамі!"]