Каля 200 гродзенцаў у суботу 27 мая наведалi веласвята на вуліцы Янкі Купалы, якое арганізавала сетка магазінаў «Твой велик». На спецыялізаванай пляцоўцы праходзілі розныя конкурсы, заезды дарослых на роварах і дзяцей на бегавелах.
Такое свята ў Гродне прайшло ўпершыню і сабрала шмат удзельнікаў і проста гледачоў.
«Наша мерапрыемства не для прафесіяналаў, а для аматараў, якія маглі ўдзельнічаць цэлымі сем’ямі. Самому малодшаму ўдзельніку нашага веласвята было 2 гады, а найстарэйшаму 80. З наступных выходных у нас пачынае працу клуб правільнай язды дзе велатрэнер будзе праводзіць заняткі для аматараў двухколавага транспарту. Будзем распавядаць пра карысць ровара, як правільна ездзіць і многае іншае. Запрашаем усіх далучыцца ў суботу 3 чэрвеня на нашае чарговае мерапрыемства. Стартуем у 10.00 ад гасцініцы «Турыст», — распавёў дырэктар сеткі магазінаў «Твой велик» Андрэй Бертэль.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…