Піўзавод дзень пасля пажару, 22 мая 2017
Закінуты гродзенскі піўзавод, які згарэў 21 мая, быў зняты з аўкцыёну з-за адсутнасці заявак. А прывабны кавалак зямлі ў ваколіцы аўтавакзала для будаўніцтва 2−3 павярховага будынка набыў індывідуальны прадпрымальнік. Аўкцыён па продажы і арэндзе зямельных участкаў у Гродне прайшоў у гарвыканкаме 26 мая.
Як і на мінулых аўкцыёнах, жадаючых набыць будынкі закінутага піўзавод не знайшлося. Пасля пажару, які знішчыў дах і трэці паверх, цана не ўпала і складае каля 1,5 млн рублёў. Маёмасць належыць фірме «Экапрамэнерга», якая не выканала ўмовы на правядзенне апошняга аўкцыёна, прадугледжаныя ў дамове ад 14 красавіка. Гэта яшчэ адна з прычын прызнання аўкцыёна не адбыўшымся.
За 89 246 рублёў індывідуальны прадпрымальнік з Гродна атрымаў права арэнды на 25 год участка на праспекце Касманаўтаў, побач з «кансэнтаўскім» домам і гандлёвым цэнтрам «Ліра». Плануецца, што там будзе пабудаваны 2−3 павярховы будынак з падземнай паркоўкай. Прызначэнне — грамадскае харчаванне. Не выключана, што арандатарамі часткі памяшканняў стануць вядомыя сусветныя фастфуд-брэнды.
[irp posts="21 961″ name="Кола агляду ізноў з’явіцца ў Гродне, а ля аўтавакзала пабудуюць фастфуд"]
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…