Некалькі сотняў гродзенскіх дзяцей разам са сваімі бацькамі прыйшлі ў нядзелю 21 мая ў парк Жылібера, каб пазнаёміцца з новымі Бонсцiкамi, якія прыехалі ў Гродна ў рамках гастроляў па Беларусі.
Бонсцікі прыехалі на адмыслова ўпрыгожаным аўтамабілі-касмалёце. Яны ледзь праціснуліся праз натоў дзяцей, якія літаральна ашалелі, калі ўбачылі «гасцей з космасу». Пасля знаёмства з дзецьмі і забаваў на сцэне Бонсцікі адправіліся гуляць па цэнтральных вуліцах горада.
Як сустрэлі Бонсцікаў у Гродне — глядзі ў нашым фотарэпартажы.