Свята, прысвечанае стагоддзю органаў ЗАГС у Беларусi, прайшло ў пятніцу 19 мая каля адзела ЗАГС на плошчы Дзекабрыстаў. Арганізатары падрыхтавалі паказ мод, шоў байкераў, урачыстую рэгістрацыю трэцяга дзіцяці спартсмена Івана Ціхана, а таксама ўручэнне ордэнаў маці гродзенскім жанчынам.

Паглядзець на гэта сабралася некалькі дзясяткаў гродзенцаў.

«Увесь 2017 год ЗАГСы праводзяць якія-небудзь святочныя мерапрыемствы. Мы гэта робім у імя прыгажосці, любові і сям'і. Спецыяльна на наша свята мы запрасілі бацькоў, не толькi маладых. Урачыста ўручылі дакументы аб нараджэнні пяцiсотаму жыхару Кастрычніцкага раёна і ім апынулася, па збегу абставін, дзіця нашага малатабойца Івана Ціхана», — распавяла начальнік ЗАГС Кастрычніцкага раёна Алена Шут.

Пасля рэгістрацыі дзіцяці і ўручэння ордэнаў маці шматдзетным жанчынам каля ЗАГСу прайшоў паказ мод з удзелам гродзенскiх прыгажунь і байкераў. За музычнае суправаджэнне мерапрыемства адказваў балалаечнік Аляксандр Варанішча. Але самым запамінальным момантам у гэты дзень стаў палёт парапланерыста, які на вышыні раскідваў кветкі і паветраныя шарыкі.