У заключным трэцім матчы фіналу, які праходзіў у Мінску 17 мая, баскетбалісты “Гродна-93” саступілі суперніку з лікам 86:44. Трэцяя перамога мінчан у серыі дазволіла ім стаць у чарговы раз чэмпіёнамі Беларусі.
Мінчане спачатку двойчы абыгралі гродзенскую дружыну на яе пляцоўцы: 12 мая – (68-107) і 13 мая (85-101), а ў трэцім паядынку ў сябе дома ўзялі верх над гродзенцамі з лікам 86:64 (21-19, 20-7, 20-19, 25-19). Для “Цмокаў” гэта восьмы запар і дзявяты ў гісторыі чэмпіёнскі тытул. У актыве “Гродна-93” восем чэмпіёнскіх тытулаў.
Пасля паразы гродзенцаў у трэцім фінальным матчы на сайце каманды з’явіўся такі запіс:
“Рэальна ацэньваючы склад і сілы каманды “Гродна-93”, выйгрыш у “Цмокаў” зрабіў бы сапраўдны фурор. Калі б “Цмокi-Мiнск” удзельнічалі ў чэмпіянаце з пачатковай стадыі, як і ўсе каманды, гэта быў бы добры вопыт для гродзенскіх баскетбалістаў. Бо здаровай канкурэнцыі па ходу “рэгуляркі” практычна не было, балазе відовішчнымі выдаліся гульні паўфінальнай серыі супраць каманды “Барысфен”. І гэта не магло не радаваць, бо такія гульні даюць цалкам перабудавацца і перагледзець тактыку гульні. Спадзяемся, што наступны сезон будзе больш маляўнічы як камандамі, так і гульнямі. А пакуль, каманда “Гродна-93″ – срэбраны прызёр XXV Чэмпіянату РБ па баскетболе”.


