Гродна гэта месца скрыжавання культур, розных народаў і дзяржаў. Тут жылі беларусы, палякі, габрэі, літоўцы, нават немцы і французы. Выказацца ведамі ці пашырыць іх гродзенцы змогуць 24 мая ў час гарадскога квэсту «Міжкультурны Гродна».

Падчас квэсту гродзенцы пройдуць шляхамі міжнацыянальнага і шматмоўнага Гродна, змогуць даведацца пра спадчыну, якую пакінулі на вуліцах горада розныя народы і іх прадстаўнікі.

Удзельнікі квэсту падзяляцца на каманды, кожная з якіх атрымае маршрут з мапай і заданні для выканання. Усе інструкцыі да гульні будуць адначасова на трох мовах: польскай, беларускай і англійскай.

Пачатак і заканчэнне:

Жадаючых прыняць удзел у гульні арганізатары чакаюць 24.05.2017 у 18.30 па адрасе вул. Будзёнага 48а-86 (уваход з унутранага дворыка). Імпрэза скончыцца ў 21.00 падвядзеннем вынікаў квэста ў тым жа месцы.

Умовы ўдзелу: уваход вольны, на квэст не патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Для удзелу ў гульні трэба мець мабільны тэлефон з камераю або фотаапарат, добры настрой і жаданне даведацца пра гродзенскія цікавосткі.

Запрашаем далучыцца да падзеі ў сацсетках FB і VK.


Арганізатар гульні - каманда Tandem Evenings in Hrodna.

Звязацца з арганізатарамі можна па тел +375 29 737 89 68