Ноч музеяў 2017 у Гродне: у Новым замку — андэграўнд і хіпстары, у музеі рэлігіі - тры мовы за адзін вечар

Міжнародны дзень музеяў у Гродне адзначаць ноччу 20 мая. Пасля 20.00 насуперак звычаю жыццё тут толькі пачнецца. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і музей гісторыі рэлігіі ўжо падрыхтавалі незвычайныя праграмы. З упэўненасцю можна сказаць: такога ў Гродна вы яшчэ не бачылі. І не ўбачыце, калі прапусціце ў гэтым годзе, піша grodnonews.by.

Новы замак

Гісторыка-археалагічны музей запрашае на «Ліхаманку ў суботні вечар», якая пройдзе ў духу 1970-х. Парад хіпі, зараджэнне моладзевых субкультур, мода на вязаныя кручком рэчы, унісэкс у вопратцы, штаны-клёш — чым была гэтая эпоха для Гродна, даведаемся і адчуем на сабе ў Новым замку.

Тут зладзяць флэшмоб з караоке і засыплюць гасцей жартамі з фільмаў таго часу. Расслабіцца можна будзе ў андэграўндным памяшканні, а ў атмасферным кіназале «Гараж» — паглядзець «нарэзку» з лепшых фільмаў 1970-х: «Браты па крыві», «Завадны апельсін», «Палёт над гняздом зязюлі» і многіх іншых.

Для аматараў усё захаваць на фота — пяць тэматычных фотазон унутры замка і ў дворыку музея. Дрэс-код для гасцей вечара — у стылі 1970-х.

Музей гісторыі рэлігіі

Рамантычная атмасфера ўначы 20 мая будзе панаваць у музеі гісторыі рэлігіі. Госці адправяцца ў падарожжа па залах музея і зазірнуць у салон мадам дэ Флёр. Аднак гэта будзе зусім няпростая экскурсія.

Як абяцаюць арганізатары свята, за адзін вечар можна будзе вывучыць некалькі моў: мушак, кветак і веераў. А вывучыўшы, згуляць у салонную гульню, дзе кожнай кветцы адпавядала пэўная фраза, і паспрабаваць прызначыць спатканне, размаўляючы толькі з дапамогай назвы кветак. Галоўнае — усё дакладна запомніць, каб не чакаць любімую ля фантана, прызначыўшы сустрэчу пад гадзіннікам. Не менш цікавая мова веераў і мушак, гэта бязгучная мова жаночага какецтва, аб хітрасцях і тонкасцях якога таксама раскажуць у музеі.

Будзе ў гасцей і ўнікальная магчымасць спытаць рады ў рун і атрымаць філасофскі адказ на сваё пытанне. Верыць ці не прадказанню — вырашаць вам.

[irp posts="21 102″ name=" Феерыю кветак" рыхтуе для гродзенцаў Музей гісторыі рэлігіі"]

Асноўнай жа тэмай і лейтматывам свята стануць кветкі. Дарэчы, імі ўжо з 19 мая тры дні будзе запоўнены ўвесь двор музея: тут пройдзе фестываль «Феерыя кветак». Сцяна з моху, стабілізаваныя кветкі, букеты і кампазіцыі на любы густ: тут можна ўбачыць усё самае моднае ў свеце фларыстыкі. Так што свята «Ноч у музеі» арганічна злучыцца з фэстам. Кожны жадаючы зможа адчуць сябе фларыстам.

Дапоўніць вечар прыемная музыка ў выкананні аркестра Nota Band пад кіраваннем Юліі Амельчанка, бліскучыя жарты тэатра гумару «Канкан» і чаруючая пясочная анімацыя ад Веранікі Паплаўскай.

Пачатак праграмы «Скажы гэта кветкамі!» у музеі гісторыі рэлігіі ў 20.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025