Адзначыць «Дзень і ноч музеяў» на новы лад вырашылі сёлета ў Музеі гісторыі рэлігіі. Ва ўнутраным дворыку музея ўпершыню ў нашым горадзе зладзяць фестываль фларыстыкі «Феерыя кветак». Пабачыць вынікі працы фларыстаў і дызайнераў можна будзе цягам трох дзён — ад 15.00 19 мая да 18.00 21 мая.

Ствараць кветкавае хараство будуць 10 гродзенскіх фларыстак. Для ўпрыгожвання дворыка яны выкарыстаюць як сезонныя, так і экзатычныя кветкі ды іншыя расліны. Таксама тут можна будзе пабачыць кампазіцыі са стабілізаваных кветак і стабілізаванага моху, што захоўваюць свежасць напрацягу многіх гадоў і зрабіць здымкі ў фотазонах.

Аб сваіх планах па стварэнні «Феерыі кветак» дзяўчаты расказваюць у кароткім відэа.

youtu.be/zz3RtHY7RN8

Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавана на 19 мая, 18.00.