У Гродне плануюць усталяваць кола агляду, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.
Участак для ўстаноўкі атракцыёна вылучаны ў Каложскім парку. Ёсць і інвестар, які праяўляе зацікаўленасць у рэалізацыі праекта.
Свайго кола агляду ў Гродне няма ўжо каля трох дзясяткаў гадоў, раней атракцыён размяшчаўся менавіта ў Каложскім парку.
www.youtube.com/watch?v=2Yg9FDcqV6g
Яшчэ адзін аб’ект грамадскага харчавання будзе пабудаваны ў раёне лесапарку Пышкі. Для патэнцыйных інвестараў выдзелены і ўчастак пад гандлёвы комплекс у спальным раёне Альшанка.
Таксама ў Гродне працягваецца будаўніцтва буйнога гіпермаркета «Трыніці» па праспекце Янкі Купалы. Інвестпраект прадугледжвае стварэнне больш як 2,5 тыс. працоўных месцаў.