У Гродне плануюць усталяваць кола агляду, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.
Участак для ўстаноўкі атракцыёна вылучаны ў Каложскім парку. Ёсць і інвестар, які праяўляе зацікаўленасць у рэалізацыі праекта.
Свайго кола агляду ў Гродне няма ўжо каля трох дзясяткаў гадоў, раней атракцыён размяшчаўся менавіта ў Каложскім парку.

“У горадзе вызначана 20 участкаў для размяшчэння аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлю, грамадскага прызначэння. Чатыры з іх з пачатку года ўжо былі рэалізаваны на аўкцыёне. У прыватнасці, у спальным раёне Альшанка з’явяцца два новых гандлёвых аб’екта, на вуліцы Замкавай будзе ўзведзена адміністрацыйна-гандлёвы будынак”, – распавёў Андрэй Болтрык.
У бліжэйшы час на таргі будзе выстаўлены ўчастак па праспекце Касманаўтаў насупраць аўтавакзала, цікавасць да яго праяўляюць прадстаўнікі вядомых сетак хуткага харчавання. Вось канцэпт магчымага будынка:
https://www.youtube.com/watch?v=2Yg9FDcqV6g
Яшчэ адзін аб’ект грамадскага харчавання будзе пабудаваны ў раёне лесапарку Пышкі. Для патэнцыйных інвестараў выдзелены і ўчастак пад гандлёвы комплекс у спальным раёне Альшанка.
Таксама ў Гродне працягваецца будаўніцтва буйнога гіпермаркета “Трыніці” па праспекце Янкі Купалы. Інвестпраект прадугледжвае стварэнне больш як 2,5 тыс. працоўных месцаў.







