У парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкi Алімп» у суботу 13 мая прайшла штогадовая рэспубліканская выстава сабак усіх парод. У гэтым годзе на традыцыйную выставу прыехалі больш за 300 уладальнікаў са сваімі гадаванцамі з розных гарадоў Беларусi і блізкага замежжа.
Спаборнічалі сабакі ў розных класах і дысцыплінах. Лепшых узнагародзілі каштоўнымі прызамі. У склад журы ўваходзілі эксперты з Беларусі, Літвы і Расіі
Галоўная мэта выставы — папулярызацыя розных парод сабак, а таксама дапамога людзям без жывёл пры выбары хатняга гадаванца.