Другая калекцыя Бонсцікаў з’явіцца ў крамах «Еўраопт» 15 мая. Сярод 24 новых фігурак будуць асаблівыя — яны свецяцца. Для калекцыянавання прапануюць тры мадэлі альбомаў у выглядзе саміх герояў і адну асаблівую — у выглядзе зоркалёта, на якім Бонсцікі прыляцелі з планеты Банітрон 24. Hrodna.life загадзя пазнаёміўся з новымі героямі.
Калі першыя Бонсцікі былі разлічаны на забаву дзяцей, то другія павінны, сярод іншага, навучыць дзяцей цікава і з карысцю праводзіць летнія вакацыі. У серыю зараз будзе інтэграваны адукацыйны элемент — праз фокусы Бонсцікі растлумачаць дзецям, што вучоба можа быць цікавай і займальнай.
Падчас першай акцыі пакупнікі атрымалі 22 мільёны цацак.
Чытачы Hrodna.life змогуць выйграць на нашым сайце два альбомы з часткай калекцыі. Так сабраць усіх бонсцікаў стане нашмат прасцей! Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў нашых сацсетках.