Гэта стала вялікай нечаканасцю для Анатоля, бо ён не чакаў, што яго падтрымае такая колькасць гараджан. Нагадаем, Мышкевіч атрымаў штраф 30 базавых велічынь за адзіночны пікет каля будынка аблвыканкама.
Нагодай выйсці на вуліцу для Анатоля стала тое, што яго дзядулю не прынялі належным чынам у мясцовых бальніцах, пераезды паўплывалі на здароўе пенсіянера, у выніку ён памёр.
[irp posts="20 928″ name=" Віну прызнаю, але ў мяне не было іншага выхаду". Анатоля Мышкевіча за адзіночны пікет асудзілі на 30 базавых"]
«Я вельмі ўдзячны гродзенцам, якія мне дапамаглі. Вельмі нечакана было атрымаць столькі падтрымкі. На вечар 4 мая я ўжо меў амаль 580 рублёў. Я выходзіў у цэнтр горада ў надзеі падняць сур’ёзную тэму. Мне здаецца, у мяне атрымалася. Спадзяюся, у будучыні ўсе нашы бальніцы будуць прымаць людзей, нягледзячы на іх прапіску і хваробу. Ужо ведаю дакладна, што ў аблвыканкаме па гэтым пытанні будзе сабраная спецыяльная камісія», — распавёў Hrodna.life Анатоль.