Галоўны каталіцкі храм горада з пачатку мая пачалі рыхтаваць да вялікай афарбоўкі. Зараз рабочыя на вышыні чысцяць сцены касцёла і неўзабаве прыступяць да ліквідацыі расколін і афарбоўкі.
Апошні раз сцены Фарнага касцёла фарбавалі больш за 20 гадоў таму. Тады для гэтага спатрэбілася ставіць рыштаванні. Гэтым разам фарбаваць храм будуць прамысловыя альпіністы. Плануецца, што колер касцёла застанецца ранейшым. Цяперашні рамонт касцёла можа заняць некалькі месяцаў i яго хопіць на 25 гадоў.
Рабочыя кажуць, што ў 1990-х храм фарбавалі добрай нямецкай фарбай, якая і цяпер нядрэнна глядзіцца на сценах. Яны адзначаюць, што айчыннай фарбы хапіла б на 2−3 гады. Гэтым разам будуць прымяняць таксама спецыяльную замежную фарбу.
Каля ўваходу ў касцёл паставілі агароджу, каб раствор і фарба не капалі на людзей, якiя iдуць у храм.