Ініцыятыўная група па стварэнні абсталяванай пляцоўкі для выгулу сабак рухаецца да мэты. Даведацца, як ідуць справы і нават знайсці сабе займальнае баўленне часу можна ў бліжэйшы час. 3 мая актывісты распавядуць пра сам праект, а Алена Майсюк і пра ўдзел у шоў «Горад» ды гарадскі актывізм. Усё гэта можна ўбачыць у прамым эфіры на тэлеканале Беларусь-4 у 18.30 у перадачы «Вокны Горада», піша Гродзенскі Зялёны партал.
[irp posts="15 905″ name="У другім сезоне шоў «Горад» будуць удзельнічаць гродзенка Лена Майсюк і лідчанін Саша Аўдзевіч"]
4 мая з 10.00 да 14.00 усе жадаючыя могуць прыняць удзел у распрацоўцы будучай пляцоўкі для выгулу сабак у Гродне, якую плануецца абсталяваць на пустыры паміж станцыяй пералівання крыві і 4-й гарадской бальніцай.
4 мая з 18.00 да 21.00 адбудзецца прэм’ера шоў «Горад: выпрабаванне № 1», прагляд у кафэ «Бярозка-Калабкі», парк Жылібера.
Там можна будзе сустрэцца з удзельніцай шоў Аленай Майсюк і даведацца больш, чым убачыць у відэа. А яшчэ «Калабкі» зробяць 10% зніжку ўсім, хто скажа пароль: #шоугород.
Да праекта па стварэнні пляцоўкі можа далучыцца кожны жадаючы, больш інфармацыі ў групе ВК. Ёсць тэма і на гродзенскім форуме.
Пра тое, як Алена з удзельнікамі арганізоўвала бразільскую вечарыну ў экастылі, можна прачытаць тут.