Навіны

«Гарадзенскай Беларусачкай-2017» стала школьная настаўніца

Конкурс «Гарадзенская Беларусачка-2017» прайшоў 28 красавіка ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры. Сем удзельніц годна прайшлі выпрабаванні. Разынкай сёлетняга конкурсу стаў харэаграфічны нумар з чэрлідынгам. Перамагла ж школьная настаўніца Анастасія Трафімчык.

Гарадзенкі прайшлі некалькі выправаванняў: бліц-апытанне на беларускай мове, кулінарны і творчы конкурсы, дэфіле і нумар чэрлідынгу. Журы пытала, якую кнігу дзяўчаты напісалі б пра Гродна, які фільм знялі б, што сказалі б турысту, якіх гродзенскіх музыкаў яны ведаюць і якой суперздольнасцю магла б валодаць беларуская супергераіня.

На творчым конкурсе дзяўчаты паказвалі танцавальныя нумары, спявалі і чыталі вершы. Перад кожным нумарам паказвалі папярдне запісанае відэа-эсэ «Мроі Гародні», дзе ўдзельніцы разважалі пра сваё месца ў горадзе. Ацэньвала дзяўчат выключна мужчынскае журы з прадстаўнікоў культуры, мастацтва, тэлебачання, таксама ў журы быў музыка і паэт, лідара гурта HURMA Мікіта Найдзёнаў. Зала актыўна падтрымлівала сваіх фаварытак.

Кулінарны конкурс прайшоў напярэдадні, а ў час фіналу ўдзельніцы даведаліся свае балы. Сёлета гарадзенкі гатавалі традыцыйныя беларускія дэсерты і напоі.

[irp posts="16 511″ name=""Не чапай, бо лясне". Прэтэндэнткі на званне «Гарадзенскай Беларусачкі» расказалі пра сябе"]

На дэфіле гарадзенкі прадэманстравалі калекцыю адзення з нацыянальнымі ўзорамі. Так ідэя конкурса «Беларусачка праз вякі» адлюстроўвалася ў вопратцы. На фотасесіі перад фіналам дзяўчат здымалі ў вобразе шляхцянак 19 стагоддзя, а ў фінале яны выходзілі ў стылізаваных сукенках і сучаснай вопратцы з беларускім арнаментам.

Разынкай сёлетняга шоў стаў нумар з чэрлідынгам. У перапынках паміж выпрабаваннямі гледачоў радавалі выступамі гродзенскія калектывы і лідар гурта HURMA Мікіта Найдзёнаў.

«Гарадзенскай Беларусачкай-2017» стала школьная настаўніца Анастасія Трафімчык. Акрамя таго, яе вылучыў тэлеканал «ГродноПлюс»: неўзабаве яна паспрабуе сябе ў ролі тэлевядучай. Таксама прыз ёй аддала кампанія «Беліта Вітэкс». Другое месца атрымала студэнтка ГрДУ Ганна Шаматовіч. Трэцяе месца журы аддало таксама студэнтцы ГрДУ Аляксандры Радковіч. Яе вылучылі таксама былыя ўдзельніцы і пераможцы «Гарадзенскай Беларусачкі» мінулых гадоў.

Пераможцаў узнагароджваліся дыпломам, каронай, сертыфікатамі ад «Беліты Вітэкс» і фітнэс-цэнтра «Адрэналін» і кветкамі.

— У інтэрв'ю hrodna.life я казала, што не лічу, што нешта зменіцца з маёй перамогай. Таму што стаўленне да беларускай мовы і культуры — гэта выбар кожнага, — кажа пераможца. - Але зараз я лічу, што конкурс дапамог адрадзіць цікавасць да прыгажосці беларускай мовы і добрае стаўленне да традыцый і гісторыі Беларусі.

Па выніках галасавання ў інтэрнэце «Гарадзенскай Беларусачкай анлайн» стала Вольга Ахраменя. Кампанія «Amber Film» заўважыла на конкурсе Карыну Швораб і запрасіла яе ў свой праект. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Алена Корс.

Усе ўдзельніцы атрымалі наборы фотаздымкаў з фотасесіі ад Сяргея Марозава, каменныя статуэткі і шмат падарункаў ад партнёраў конкурсу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025