Людзі і справы

«Як адкрыліся, так і зачыніліся». Новую заакраму на Дамініканскай затапілі, а да каго звяртацца з прэтэнзіямі - невядома

У ноч з 24 на 25 красавіка па вуліцы Дамініканскай у адной з жылых кватэр прарвала стары шланг. Вада ў вялікай колькасці затапіла кватэру, а таксама размешчаную на першым паверсе заакраму, якая з’явілася тут зусім нядаўна. У кватэры ўжо пэўны час ніхто не жыве і супрацоўнікам ЖЭС у суправаджэнні міліцыі прыйшлося ўскрываць дзверы. Вада сапсавала шмат тавару ў краме, толькі скончаны рамонт прыйдзецца рабіць нанова.

Нават праз суткі пасля здарэння гаспадар кватэры так і не знайшоўся. У ЖЭСе пра ўладальніка няма ніякіх дадзеных. Суседзі кажуць, нібыта гаспадар жыве ў Маскве і рэдка прыязджае ў Гродна. Дзянiс, уладальнiк крамы, пакуль не ведае, што яму рабіць i куды звяртацца з прэтэнзіямi.

«Не прайшло і месяца, як мы адкрыліся, а ўжо прыходзіцца зачыняцца. Я прыехаў у аўторак раніцай і ўбачыў ручаёк вады. А калі адкрыў памяшканне, то мноства вады хлынула на мяне. Прыйшлося самім ліквідаваць праблему, бо аварыйная служба бяздзейнічала — яны нават не адключылі святло і ваду. Адключаў усё работнік ЖЭС. У выніку пакінулі ўвесь жылы дом без вады. У самой краме было такое пачуццё, што знаходзіўся пад дажджом», — кажа Дзянiс.

Уладальнік зоомагазіна Дзяніс паказвае адкуль цякла вада
У выніку ў Дзянiса аказалася вельмі шмат сапсаванай прадукцыі - каля 50% ад усяго тавару крамы. Падлічыць шкоду цалкам цяпер вельмі праблематычна.

«Хто жыве ў гэтай кватэры — мы дагэтуль не ведаем. Супрацоўнікі міліцыі сказалі сабраць увесь сапсаваны тавар у каробкі, апісаць і чакаць разбіральніцтваў і магчымага суда. Калі чалавек з’явіцца ў бліжэйшы час, то ёсць верагоднасць, што мы зможам з ім мірна ўсё вырашыць. Пакуль жа будзем чакаць».

Супрацоўнікі ЖЭСа кажуць, што праблема ўзнікла ў прыбіральні кватэры, дзе прарвала стары шланг. Усяго гэтага можна было пазбегнуць, калі б уладальнік кватэры перад доўгай адсутнасцю перакрыў ваду.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскаму піўзаводу выбралі назву. Глядзіце, як ён будзе выглядаць пасля рэканструкцыі

"Бровар Кунца" - такая назва з'явілася ў Instagram-профілі, прысвечаным рэканструкцыі комплексу былога гродзенскага піўзавода і…

11 сакавіка 2025

У Гродне на аўкцыёне прадаюць аўтамабіль палітвязня

Праз пляцоўку "БелЮрЗабеспячэнне" ў Гродзенскай вобласці прадаюць аўтамабіль. Гэта маёмасць асуджанага па "палітычных" артыкулах Дзяніса…

11 сакавіка 2025

Кафэ — у двары, а рамонт — з парадамі гісторыка. Што адкрыюць на Савецкай у былой адміністрацыі?

На першым паверсе ў памяшканнях былой адміністрацыі Ленінскага раёна на Савецкай 10 і 14 з'явяцца…

11 сакавіка 2025

Званок КДБ у Амерыку, доля апраўдальных прысудаў і новы пракурор. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% -…

10 сакавіка 2025

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…

10 сакавіка 2025

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025