Хэдлайнерам першага дня гродзенскага байк-рок фестывалю “Хавайся ў бульбу” стаў гурт Dzieciuki. Ён ужо некалькі гадоў не выступаў у Гродне, выступы ў іншых гарадах Беларусі таксама было складана арганізаваць з-за супраціву ідэолагаў.

“Хавайся ў бульбу” праходзіць у Гродне 21-23 красавіка. Гэта ўжо 13-ы міжнародны байкерскі фестываль. Хэдлайнерам другога дня будзе расійскі рок-гурт 7Б.