У самым цэнтры Гродна, на Савецкай, 25 у суботу 22 красавіка пачне працу першая ўстанова папулярнага амерыканскага фастфуду Burger King. Афіцыйнае адкрыццё рэстарана з прысутнасцю кіраўніцтва горада і дырэктараў сеткі фастфуду ў Беларусі запланаваны на чацвер, 27 красавіка.

Гэта не адзіны рэстаран гэтай сеткі, які адкрыецца ў Гродне. Чакаецца, што на працягу двух месяцаў у «АЛМІ» на праспэкце Касманаўтаў адкрыецца другі Burger King.

Даведка

У ліпені 2015 года кампанія Burger King паспяхова адкрыла свой першы рэстаран у Мінску, зараз у сталіцы іх усяго 7. Сетка рэстаранаў Burger King заснавана ў 1954 годзе, штодня ўстановы наведваюць больш адзінаццаці мільёнаў людзей па ўсім свеце. Сетка займае другое па велічыні месца сярод рэстаранаў хуткага харчавання, якія спецыялізуюцца на гамбургерах.