Пажар адбыўся ў Гродзенскай школе № 4 днём 18 красавіка. Дым, які ішоў з-пад даху будынка 1928 пабудовы, заўважылі мінакі і выклікалі ратавальнікаў.
— На месца ўзгарання выехала 12 адзінак тэхнікі. Да прыбыцця ратавальнікаў дзеці і настаўніцкі склад былі эвакуіраваны ўласнымі сіламі, — распавяла TUT.BY прэс-сакратар УМНС па Гродзенскай вобласці Наталля Жывалеўская.
Усяго было эвакуявана 93 чалавекі.
Пажар вельмі хутка лакалізавалі. Агнём пашкоджаны і закураны сцены ў калідоры і класах. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Папярэдне — парушэнні эксплуатацыі электрасетак, электраабсталявання і праводкі.