Горад

У Гродне з’явіўся новы велапракат з электрасамакатамі

У сярэдзіне красавіка ў цэнтры Гродна пачаў працу новы велапракат, дзе ёсць таксама велапрычэпы і электрасамакаты. Усю тэхніку ўжо хтосьці калісьці выкарыстоўваў, але ўладальнік праката Аляксей Гаўрыкаў даў ёй другое жыццё.

Аляксей ішоў да ўласнага пракату два гады — купляў выкарыстаныя ровары і даводзіў іх да ідэальнага стану. Бліжэй да адкрыцця ён набыў самакаты: як звычайныя, так і электра.

«У велапракаце маем славацкія і галандскія ровары. Зараз, калі нешта цікавае знаходжу ў інтэрнэце, то таксама купляю. Усё дапаўняю новымі запчасткамі, — кажа Аляксей. — Электрасамакаты ёсць дзіцячыя і дарослыя. Пакуль іх мала, але калі яны будуць запатрабаваныя — дакупім яшчэ.

Усё электрычнае пакуль для вывучэння попыту. Да прыкладу, у суседніх Друскеніках электрасамакаты карыстаюцца вялікім попытам. А чым мы горш? Дрэнна, вядома, што ў цэнтры горада няма інфраструктуры для аматараў ровараў, але хто захачу той зможа і да Пышкоў даехаць».

Пакуль пракат будзе працаваць перадусім для гараджан, але ў будучыні плануе прыцягваць да сябе і турыстаў. З цэнамі тут пакуль вызначаюцца, але ўжо вядома што будуць зніжкі і бонусы. Гадзіна пракату ровара будзе каштаваць каля 5 рублёў, кожная наступная гадзіна — 1 рубель. Дарослы электрасамакат будзе каштаваць 22 рублі за 1 гадзіну. Усім кліентам у пракаце будуць даваць шлем i замок.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025